Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Выставачная экспазіцыя “Нашы землякі – удзельнікі вайны ў Афганістане”

Дата: 12 февраля 2021 в 10:51, Обновлено 12 февраля 2021 в 10:54
171 просмотр

Сярод воінаў-інтэрнацыяналістаў былі і нашы землякі.Яны і па сёняшні дзень жывуць з намі побач, мы сустракаем іх на вуліцы. Гэта яны жывыя сведкі гісторыі, героі нашага часу, якім прыйшлося ў свае 18 гадоў пайсці у чужую невядомую краіну, дзе замест прывычнай цішыні грымелі снарады, замест квітнеючых садоў распалены пясок, але салдат ёсць салдат, загад ёсць загад, яны яго выканалі.
З гонарам выканаў загад і наш зямляк – Уладзімір Анатольевіч Пракаповіч. Нарадзіўся Уладзімір у вёсцы Самаравічы ў 1968 годзе. Закончыў Князеўскую сярэднюю школу ў 1987 годзе. У 1988 годзе быў прызваны ва ўзброеныя сілы СССР.
Уладзімір Пракаповіч атрымаў назначэнне ў танкавы батальён мотастралковай дывізіі, якая дыслацыравалася ў Кабуле.
Сёння Уладзімір Анатольевіч працуе ў раенным вузле сувязі.
Два гады ваяваў у Афганістане і стаў прамым сведкам страшных падзей яшчэ адзін наш зямляк – Юрый Вацлававіч Кудрык. Ён нарадзіўся ў вёсцы Дзеркачы, закончыў Крамяніцкую сярэднюю школу, а ў 1979 годзе ўдзельнічаў у ваенных дзеяннях на тэрыторыі Афганістана. Пасля службы Юрый Вацлававіч стаў настаўнікам Зараз ён працуе ў Воўпаўскай сярэдняй школе.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.