На абласны алімп
Вучаніца гімназіі Валодзька Юлія з 13 па 17 студзеня 2014 года прыме ўдзел у абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па нямецкай мове ў г.Гродна. На працягу практычна ўсяго свайго гімназічнага жыцця Юля імкнулася да пакарэння гэтай вышыні. У мінулым годзе яна, вучаніца 9а класа, спрабавала свае сілы ў алімпіядзе па нямецкай мове па тэкстах упраўлення, дзе заняла прызавое месца. Дасягнуць такіх вышынь ёй дапамагала настаўніца нямецкай мовы Луцыя Феліксаўна Дычка.
Жадаем нашай зорачцы і яе настаўніцы поспехаў!
Телефоны: (801564) 74-0-26, 8 (01564) 74-0-27
Email: kniazevosch@grodno-region.by