Канікулы — па месцы жыхарства
У Князеўскай сярэдняй школе канікулярны час знаходжання дзяцей звычайна праходзіць планава і арганізавана. Штогод на зімнія канікулы для вучняў малодшых класаў арганізуецца прышкольны аздараўленчы лагер, у час наведвання якога з дзецьмі ладзяцца разнастайныя выхаваўчыя і адукацыйныя мерапрыемствы.
А што рабіць тым, хто застаўся дома са старэйшымі? У такім разе педагогі прапануюць дзецям занятасць па месцы жыхарства. Загаддзя размясціўшы аб’яву аб даце і месцы правядзення мерапрыемства на сайце школы, інфармацыйных стэндах у вёсках, вучні і бацькі могуць спланаваць свой час такім чынам, каб сустрэцца разам і з карысцю правесці час на свежым паветры.
5 студзеня на гульнёвую праграму сабраліся вучні, якія пражываюць у аддаленых ад школы вёсках Ялуцавічы і Крамяніца Дольная. Педагог-арганізатар Кавалевіч М.Б. прапанавала дзецям мноства традыцыйных беларускіх гульняў, якія калісьці былі добра вядомы вясковай малечы. Пасля сумесных забаў, яны разам накіраваліся да помніка ў в.Крамяніца Дольная, дзе ўшанавалі хвілінай маўчання памяць аб земляках, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
А на наступны дзень сустрэча была арганізавана ў в.Ляхавічы. Настаўніку фізічнай культуры і здароўя Гойшык І.М. надвор’е ўнесла карэктывы ў план сустрэчы, так як з раніцы выпаў снег. Таму дзеці, узяўшы санкі, накіраваліся не толькі на іх катацца, але і ляпіць снегавікоў.
Падобная сустрэча пройдзе яшчэ з дзецьмі 8 студзеня, якія пражываюць у в.Самаравічы.
Телефоны: (801564) 74-0-26, 8 (01564) 74-0-27
Email: kniazevosch@grodno-region.by