Лагер. Дзень другі. З любоўю да радзімы
Другі дзень знаходжання дзяцей у лагеры аказаўся не менш насычаным на разнастайныя мерапрыемствы. Праходзіць ён пад тэматычнай шыльдай "Край мой -- Беларусь". Тэма малой радзімы на выхаваўчых мерапрыемствах настаўнікамі закраналася не адзін раз. А сёння, напярэдадні навагодніх свят, у выхаванцаў лагера выявілася яшчэ адна магчымасць парадавацца за тое, што яны жывуць у прыгожай краіне, назва якой -- Беларусь.
Частка выхаванцаў накіравалася ў дом культуры на сустрэчу з Дзедам Марозам, Снягуркай і прадстаўнікамі мясцовай улады, астатнія -- у нядаўна адкрыты музейны пакой спорту пры дзіцячай юнацкай спартыўнай школе.
У завяршэнні дня дзеці прынялі ўдзел у конкурсе знаўцаў "Сімвалы Беларусі".
Телефоны: (801564) 74-0-26, 8 (01564) 74-0-27
Email: kniazevosch@grodno-region.by