Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Каб слова беларускае гучала

Дата: 21 февраля 2020 в 16:20, Обновлено 23 февраля 2020 в 10:19
Автор: Равко А. С.
365 просмотров

21 лютага прадстаўнікі многіх народаў адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Беларусы—не выключэнне: на заканадаўчым узроўні абазначана значнасць беларускай мовы як адной з дзяржаўных моў. Штодзённае жыццё беларускага народа немагчыма без роднай мовы: яна гучыць у дзіцячых садках і школах, з  экранаў тэлевізараў і радыёпрыёмнікаў, з тэатральных падмосткаў, чуецца ў грамадскім транспарце. Беларускія словы сустракаюць замежных гасцей у аэрапортах і вакзалах, ажываюць у назвах гарадоў і вёсак… Можна бясконца доўга пералічваць куточкі ўласнага і грамадскага жыцця, дзе родная мова адчувае сябе годна і свабодна.     

Гродзенская вобласць на працягу трынаццаці гадоў прымае ўдзел у агульнанацыянальнай дыктоўцы, якая традыцыйна праходзіць 21 лютага. Сёлета да гэтага мерапрыемства далучыўся і Зэльвенскі раён. Калектыў Князеўскай сярэдняй школы адклікнуўся на прапанову Зэльвенскага райвыканкама і  прыняў удзел у напісанні Гродзенскага абласнога дыктанта “Праўда-памяць”, прысвечанага 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Работнікі школы знайшлі час і прыйшлі ў кабінет беларускай мовы для напісання дыктоўкі, якая праводзілася ў рамках акцыі “Беларусь помніць”. Пасля заканчэння адзначылі, што ў першы момант было хваляванне, ці справяцца з тэкстам. Аднак яно хутка прайшло, калі пачулі, пра што давядзецца пісаць, так як многія з прысутных самі былі наведвальнікамі музея Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску.  

У рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ў школе прайшоў конкурс чытальнікаў твораў беларускамоўных аўтараў. Па выніках удзелу вучні былі ўзнагароджаны граматамі і дыпломамі. Прыемна адзначыць, што колькасць яго ўдзельнікаў узрастае з кожным годам. Акрамя таго вучні  школы забяспечылі ўдзел у абласным флаер-фэсце “У любімай мове, роднай, наскай, Ах, якія словы…

ФОТААЛЬБОМ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.