Ах, лета-лецейка… Як хутка ты праляцела!
Адыходзіць самая цудоўная пара, самы любімы час года ў дзяцей - лета, якое тры месяцы радавала ўсіх цікавымі падарожжамі, вясёлымі гульнямі з сябрамі, адпачынкам на прыродзе і незабыўнымі сустрэчамі. Яркае сонейка, цëплы дожджык, каляровы дыван з кветак і траў, чароўны лес з рознагалоссем птушак – застануцца парой мараў і верай у цуд. Завяршаецца пара бесклапотных вясёлых летніх канікулаў. Наперадзе — адказны і сур’ёзны этап вучобы. На гэтай амаль што няўлоўнай мяжы скажам лету “да пабачэння” і “дзякуй” – за ўсё, што падарыла! За тое, што яно – было… Прывітаем шчодрую залатую восень і новы навучальны год!
Телефоны: (801564) 74-0-26, 8 (01564) 74-0-27
Email: kniazevosch@grodno-region.by