Хатынская трагедыя!!!Памятаць і не забываць!!!
Да 78-годдзя хатынскай трагедыі з вучнямі 1 класа была праведзена гадзіна пытанняў і адказаў і наведаны мемарыяльны комплекс «Шавулічы».
Вучні даведаліся пра трагедыю вёскі Шавулічы, што знаходзіцца недалёка ад нас.Раніцай 7 ліпеня 1943 года час для гэтай вёскі спыніўся: за дапамогу партызанам фашысты ў тры колы акружылі вёску, мужчын заставілі капаць сабе магілы, а потым расстралялі 366 жыхароў, з іх -120 дзяцей. Усе дамы і пабудовы былі спалены. Так вёска Шавулічы, якая складалася з 77 двароў, дзе жыло 94 сям’і, перастала існаваць.
Сёння на месцы спаленай вёскі пабудаваны мемарыяльны комплекс, дзе кожны год 7 ліпеня вельмі мнагалюдна. З розных куточкаў Беларусі збіраюцца людзі, каб ушанаваць памяць загінуўшых жыхароў вёскі Шавулічы. Гэты боль немагчыма зразумець і прыняць. Застаецца толькі памятаць і не забываць, якім коштам нашаму народу дасталася Вялікая Перамога.
Телефоны: (801564) 74-0-26, 8 (01564) 74-0-27
Email: kniazevosch@grodno-region.by