Рыхтуемся да ўзаемаправеркі
Шаноўныя калегі!
Вызначана дата праверкі гатоўнасці школы да новага навучальнага года. Князеўская сярэдняя школа--7 жніўня.
Просім забяспечыць падрыхтоўку кабінетаў, пачынаючы з 5 жніўня.
Нагадваем, што на ўзаемаправерку неабходна прадставіць:
---- інструктыўна-метадычнае пісьмо па вучэбнаму прадмету на новы навучальны год,
---- вытрымку са стандарта (у новай рэдакцыі ад студзеня 2019 года),
---- падрабязны аналіз работы кабінета за 2018/2019 навучальны год,
---- рэальны план работы кабінета на 2019/2020 навучальны год,
----- каляндарна-тэматычнае планаванне на 2019/2020 навучальны год,
---- абноўленая інфармацыя на стэндах у кабінеце да новага навучальнага года,
---- абнаўленне інфармацыі на ленце навін класа на школьным сайце.
Памятаем, што ў дзень узаемаправеркі ўсе загадчыкі вучэбных кабінетаў павінны быць на сваіх рабочых месцах і быць гатовымі адказаць на пытанні членаў раённай камісіі.
Телефоны: (801564) 74-0-26, 8 (01564) 74-0-27
Email: kniazevosch@grodno-region.by