«Мне выпала шчасце тут нарадзіцца ...»
Празвінеў першы для 2018/2019 навучальнага года званок, тым самым адкрыўшы дзверы ў кожны навучальны кабінет. Першы ўрок для кожнага класа прайшоў пад лозунгам «Мне выпала шчасце тут нарадзіцца ...», прысвечаны, як не цяжка здагадацца, малой радзіме.
Першы ўрок, прысвечаны малой радзіме, спрыяе фарміраванню ў навучэнцаў грамадзянскасці і патрыятызму, выхаванню ў маладога пакалення пачуцця гонару за краіну і яе герояў, павагі да яе дасягненняў, развіццю сацыяльнай і творчай актыўнасці, раскрыццю творчага патэнцыялу, фармаванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі, далучэнні да духоўна-маральнай культуры.
Телефоны: (801564) 74-0-26, 8 (01564) 74-0-27
Email: kniazevosch@grodno-region.by