Апошні званок празвініць
Апошні званок у гімназіі празвініць 30 мая.
Выпускныя вечары для навучэнцаў 11-ых класаў Міністэрства адукацыі рэкамендуе правесці 11-12 чэрвеня. А цэнтралізаванае тэсціраванне па вучэбных прадметах пачнецца праз два-тры дні--14 чэрвеня.
Выпускныя экзамены пасля 9-га і 11-га класаў будуць праводзіцца з 1 па 12 чэрвеня. У гэтым годзе акрамя аб'явы па тэлебачанні і радыё тэксты і заданні накіруюць у кожную ўстанову адукацыі па электроннай пошце і размесцяць на партале Міністэрства адукацыі (edu.gov.by).
Пасля 9 класа навучэнцы павінны будуць здаваць пісьмова тры абавязковыя выпускныя іспыты: беларускую і рускую мовы, матэматыку.
Па завяршэнні агульнай сярэдняй адукацыі школьнікі пісьмова будуць здаваць чатыры абавязковыя навучальныя прадметы: матэматыку, замежную мову, гісторыю Беларусі, а таксама на выбар рускую або беларускую мову.
Телефоны: (801564) 74-0-26, 8 (01564) 74-0-27
Email: kniazevosch@grodno-region.by