Міжнародны дзень роднага слова
У ДУА "Князеўская гімназія" у мэтах рэалізацыі Плана мерапрыемстваў Міністэрства адукацыі па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці і грамадстве, які зацверджаны Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь, прайшлі мерапрыемствы да Міжнароднага дня роднай мовы.
Найбольш цікавым атрымалася свята-спаборніцтва "Свята роднага слова", падрыхтаванае настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Шмыгінай А.М.
Дзеці акунуліся ў свет беларускай паэзіі. Мелі магчымасць паўдзельнічаць у розных конкурсах, праяўляючы свае здольнасці. Прэзентацыя "Паэты пра слова" дапамагла ўспомніць славутых пісьменнікаў беларускай паэзіі, якія прысвяцілі свае творы чароўнаму беларускаму слову. Мерапрыемства завяршылася калектыўным выкананнем цудоўных беларускіх песень.
Телефоны: (801564) 74-0-26, 8 (01564) 74-0-27
Email: kniazevosch@grodno-region.by