Бяспека ў цэнтры ўвагі
Сёння, у чацвер, выхаванцаў лагера працы і адпачынку наведаў супрацоўнік інспекцыі па справах непаўналетніх Дзяніс Амяльянчык. Улічваючы тое, што ў аўторак вучні прынялі ўдзел у дзелавой гульні "Закон і парадак", ім было карысна яшчэ раз з кампетэнтных вуснаў пачуць тое, што гаварылі выхавацелі аб адказнасці за правапарушэнні. Пасля сустрэчы вучні звярнуліся з пытаннямі да інспектара, якія ім былі цікавыя: нашэнне жалетак са святлоадбіваючымі элементамі ў вячэрні час, упраўленне матацыклам і мінітрактарам.
Телефоны: (801564) 74-0-26, 8 (01564) 74-0-27
Email: kniazevosch@grodno-region.by