Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Агульнае свята для душой маладых

Дата: 6 февраля 2013 в 11:42, Обновлено 19 марта 2013 в 07:52
Автор: Наруш О. Н.
863 просмотра

Лютаўскі суботні вечар загаддзя многімі быў адзначаны чырвоным стрыжнем у чарзе святочных дзён. Не стаў ён выключэннем і для былых выпускнікоў Князеўскай гімназіі, якія, нягледзячы на шматлікія выпрабаванні надвор’я (снег, дождж, галаледзіцу), з розных куточкаў Беларусі сабраліся на агульнае свята душой маладых: настаўнікаў і вучняў. Яшчэ ля школьнага ганка невялічкімі групамі збіраліся выпускнікі розных гадоў. З сівізной на скронях і ўсмешкай на твары яны пільна ўглядаліся ў твары іншых выпускнікоў, пазнаючы, а часам і не сваіх дарагіх аднакласнікаў. Усе разам яны збіраліся сярод сваіх настаўнікаў, былых і сённяшніх, усе разам ішлі ў прасторную святочную актавую залу. А там са сцэны, з экрана глядзелі на іх дзіцячыя тварыкі сённяшніх дарослых людзей.

Адказныя за правядзенне вечара-сустрэчы навучэнцы 11 класа, іх класны кіраўнік Зінаіда Дзерачэнік у святочнай праграме пастараліся не прапусціць ніводны юбілейны школьны выпуск. Для кожнага з іх знайшлі цёплыя словы і шчырыя пажаданні.

…І вось у зале сціх гоман. Гарэзлівы гімназічны званочак у руках першакласніцы Міланы кашчыц выдаваў памятныя для многіх чароўныя гукі.Усё наўкол напоўнілася  мелодыяй з кінафільма “Масква слязам не верыць”. Прыгожыя юнак і дзяўчына (ролю іх выконвалі Даша Бусловіч і Максім Ленец) прачыталі верш  аб сапраўдным школьным сяброўстве, а пасля для ўсіх закружыліся ў  вальсе.

Навучэнцы 9а класа Ганна Саўко і Павел Вялічка прапанавалі ўсім прысутным вярнуцца ў мінулае, на некалькі гадоў, дзясяткаў год назад. З цёплымі словамі да прысутных ад імя ўсяго педагагічнага калектыву гімназіі звярнулася яе дырэктар Валянціна Семяняка, былы класны кіраўнік першага гімназічнага класа Вольга Белец.

Вядучыя Кандак Алена і Вольга Каленка  ў  хуткім часе самі папоўняць рады выпускнікоў, таму каму як не ім было прыемна называць прысутным выпускнікоў-юбіляраў.

Пачаўшы з самага далёкага выпуску 1983 года, яны  прымушалі ўздымацца з крэслаў і паказваць веліч і прыгажосць, статнасць і ладнасць маладых мужчын і жанчын, юнакоў і дзяўчат. На жаль, не ўсім выпускам удалося сабрацца разам у школе, адкуль яны выйшлі ў Свет, але тыя, хто прыйшоў, з гонарам адстойвалі гонар сваіх аднакласнікаў. Па прапанове вядучых госці называлі самыя памятныя падзеі са свайго школьнага жыцця, нехта з залы падказваў, дапаўняў. А прысутныя настаўнікі з задавальненнем ківалі галовамі, бо каму як не ім добра ведаць “гісторыі” кожнага класа, кожнага выпуску.

Каб успаміны не стамлялі прысутных, арганізатары свята прапаноўвалі гасцям то прыгожы музычны нумар,то інсцэніроўку з сучаснага гімназічнага жыцця,  то  вершы. Навінкай гэтай сустрэчы стала інтэрактыўнае тэлебачанне,  якое падрыхтавалі навучэнцы-карэспандэнты гімназіі.

…Непрыкметна праляцеў вечар. Вось ужо са сцэны ў зал паляцелі надзіманыя каляровыя шарыкі, а гасцям так не хацелася расставацца. Хтосьці сабраўся ў сваім былым класе з класным кіраўніком, хтосьці заварожана прагульваўся па  калідорах гімназіі, заглядаючы з цікавасцю і, упэўнена, зайздросцячы сённяшнім яе жыхарам, хваляваннем у прадметныя кабінеты, хтосьці абменьваўся перажытым. Маладыя ж выпускнікі не абмінулі сваёй увагай святочную дыскатэку.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.