Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Князеўская "Вясняначка"

Дата: 27 марта 2014 в 09:24, Обновлено 27 марта 2014 в 09:27
Автор: Наруш О. Н.
847 просмотров

Першы вясновы дзень канікул быў па-сапраўднаму святочным. Выхавацелі атрадаў Святлана Валюк і Наталля Азерская падрыхтавалі для дзяцей вясёлую праграму, у якой школьнікі былі не толькі назіральнікамі, але і актыўнымі ўдзельнікамі.  Каб утульна было ў атрадзе, дзеці заняліся ўпрыгожваннем кабінета. Прыдумалі назву атраду, склалі  дэвіз, размеркавалі абавязкі. Таму ў падарунак за стараннасць, якую выхаванцы прадэманстравалі на працягу першага дня, іх чакаў сюрпрыз:  прагляд кінафільма і мультфільмаў. Завяршыўся дзень прагулкаю на гімназічны стадыён.

Другі дзень быў не менш насычаным. Выхаванцы актыўна ўключыліся ў праграму “Па сакрэту ўсяму свету”, у якой правялі суд над дрэннымі звычкамі, якімі злоўжываюць не толькі дарослыя, але і дзеці. Падводзячы вынік праграмы, школьнікі адзначылі, што чалавек у стане кіраваць сваімі звычкамі.

Так як маленькія дзеці вельмі любяць маляваць, выхавацелі Людміла Лудзіч і Ірына Адамчык у трэці дзень лагера прапанавалі ім паўдзельнічаць у конкурсе малюнкаў  “Мы за мір”, якія прысвяцілі 70-годдзю вызвалення роднай краіны ад фашысцка-нямецкіх акупантаў. Пакуль дзеці на паперы праз фарбы малявалі, праз пластылін ляпілі мір, выхавацелі расказалі і прадэманстравалі помнікі загінуўшым воінам, якія ўстаноўлены не толькі на тэрыторыі раёна, але і найбольш памятныя для ўсіх беларусаў: Брэсцкую крэпасць-герой, Хатынь. А ўлічваючы, што некаторыя з выхаванцаў ужо былі  ў г.Брэст, свае малюнкі яны дапаўнялі ўражаннямі ад убачанага. На арганізаванай выставе вучні дэманстравалі вылепленыя з пластыліну кветкі, мадэлі ваеннай тэхнікі, малюнкі з выявамі дзяцей, якія жывуць пад мірным небам.

Чацвёрты дзень знаходжання ў атрадзе прайшоў пад дэвізам “Мы выбіраем здароўе”. Дзеці з задавальненнем гулялі ў розныя гульні з мячом, скакалкай, шахматы. І нягледзячы на тое, што надвор’е не вельмі пасавала для адпачынку на свежым паветры, дзеці з выхавацелямі знайшлі выйсце: чыталі любімыя казкі, вершы. Пасля смачнага абеда, які прыгатавалі паварыхі-майстрыхі,  школьнікі адправіліся на экскурсію ў Самаравіцкую сельскую бібліятэку, дзе працягнулі знаёмства з кніжным царствам.

На пятніцу запланавала свята “Вясёлыя старты”. Дзеці разаб'юцца  на каманды. Паспрабуюць сябе ў эстафеце, конкурсах. Для шаноўных гасцей (дырэктароў школ), якія наведаюць гімназію, вучні з выхавацелем Наталляй Азерскай падрыхтавалі і правядуць дзелавую гульню “Харчаванне і здаровы лад жыцця”.

Суботні дзень, які завяршыць дзейнасць  аздараўленчага лагера ”Вяснянка”, запомніцца маленькім выхаванцам надоўга: для іх арганізавалі экскурсію ў аквапарк санаторыя “Пралеска”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.