Прафарыентацыя з Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэтам
У сер аду, 1 лютага, 16 вучняў школ раёна, якія плануюць сваю прафесійную дзейнасць звязаць з сельскай гаспадаркай, пры падтрымцы кіраўніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Зэльвенскага райвыканкама Шышлоўскага І.В., дырэктара ДП “Бародзічы” Тамкевіча Дз.З., начальніка аддзела адукацыі Жабрак С.А., метадыста Зэльвенскага РВМК Малахвей В.У. наведалі Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт.
З вучнямі сустрэлася дэкан факультэта бухгалтарскага ўліку Шчарбацюк С.Ю., якая расказала вучням аб спецыяльнасцях, у тым ліку і новых, на якія, пачынаючы з 2023 года, могуць паступаць абітурыенты. Засяродзіла ўвагу на перавазе выпускнікоў аграрных класаў перад астатнімі, для якіх паступленне ва ўніверсітэт пройдзе ў форме суразмовы пры наяўнасці ў дакуменце аб адукацыі не ніжэй за 7 балаў па вучэбных прадметах, адпавядаючым прадметам профільных іспытаў.
У рамках прафарыентацыйнага мерапрыемства студэнты факультэта бухгалтарскага ўліку правялі са школьнікамі бізнэс-трэнінг, фінансавую віктарыну. Акрамя гэтага прапанавалі наведаць аб’екты гонару ўніверсітэта: ДНК-лабараторыю, ветэрынарную клініку, музей пчол.
Думаецца, што ўсеагульная зацікаўленасць у правядзенні падобных сустрэч дапаможа не толькі зарыентаваць вучняў у бок найбольш запатрабаваных прафесій рэгіёна, свядомага выбару будучай прафесіі, але і дазволіць пазбегнуць памылак, якія могуць сустрэцца на шляху кожнага выпускніка.
Телефоны: (801564) 74-0-26, 8 (01564) 74-0-27
Email: kniazevosch@grodno-region.by