Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень Таццяны збірае сяброў!

Дата: 15 января 2013 в 12:17, Обновлено 19 марта 2013 в 18:26
Автор: Наруш О. Н.
835 просмотров

У гімназіі аб'яўлены конкурс малюнкаў, плакаў, вершаў, прысвечаных аднаму з найпрыгажэйшых свят--Дню Таццяны.

З 15 па 18 студзеня ў Князеўскай гімназіі пройдзе ўнутрыгімназічны конкурс на лепшы малюнак, пракат, верш, прысвечаны Дню Таццяны.

Навучэнцам 5-6 класаў прапануем паспрабаваць свае сілы ў стварэнні сапраўдных шэдэўраў-малюнкаў, плакатаў, якія б адлюстравалі непаўторнасць і прыгажосць аднаго з найлюбімейшых свят моладзі.

Навучэнцы сярэдняга і старэйшага звяна паспаборнічаюць у напісанні вершаў, эсэ, прысвечаных святкаванню Дня Таццяны.

Кампетэнтнае журы падвядзе вынікі конкурса і работы лепшых канкурсантаў будуць змешчаны на выставачным стэндзе.

Гэта цікава ведаць. Амаль што кожны дзень у беларускiм народным календары меў уласнае iмя. Гэта iмёны тых хрысцiянскiх святых, якiя ўшаноўваюцца менавiта ў гэты дзень. Так, 25 студзеня сталi называць у гонар святой Таццяны. З цягам часу гiстарычныя падзеi гэтага дня надалi яму новыя рысы.

Справа ў тым, што менавiта ў гэты дзень (12 студзеня па старым стылі) 1755 г. iмператрыца Расiйскай дзяржавы Елiзавета Пятроўна падпiсала загад аб заснаваннi Маскоўскага ўнiверсiтэта. У iмя святой мучанiцы Таццяны быў асвечаны i ўнiверсiтэцкi храм. Так святая Таццяна стала заступнiцай Маскоўскага ўнiверсiтэта, а з цягам часу святая Таццяна стала заступнiцай усiх тых, хто вучыцца.

У гэты дзень студэнцкая моладзь прыходзiла ў храм, каб паставiць свечкi за поспехi ў вучобе.

Святая пакутнiца Таццяна (226-235 г.г.) нарадзiлася ў Рыме ў знатнай сям’i, калi хрысцiянства не было прызнана афiцыйна i праследавалася ўладамi. Бацька, знатны саноўнiк, i яго дачка тайна прынялi хрысцiянства. Дасягнуўшы паўналецця, Таццяна не ўзяла шлюб, а ўсе сiлы аддала Царкве. Яна была пастаўлена дыяканiхай у адным з рымскiх храмаў, прыглядала за хворымi i дапамагала тым, хто жыве ў нястачы i галечы. Працiўнiкамi Царквы Таццяна была схоплена i жорстка закатавана. Аднак цяжкiя пакуты цi не наносiлi ёй шкоды, цi за ноч сляды ад iх знiкалi, цi самi пакутнiкi цярпелi ад удараў, якiя наносiла нябачная рука. Карнiкi, здзiўленыя трываласцю Таццяны, самi звярталiся да Хрыста, прымалi хрысцiянства, пераўтваралiся з карнiкаў у ахвяры. А Таццяну працягвалi жорстка катаваць: выкалалi ёй вочы, бiлi, аднойчы выпускалi на яе галоднага льва, але ён толькi пакорна лiзаў ёй ногi. Таццяну вырашылi спалiць, але i полымя не пашкодзiла яе. Тады яе пазбавiлi галавы. У той жа дзень забілi яе бацьку. Подзвiг пакутнiцы звярнуў да веры шмат людзей.

А яшчэ ў гэты дзень назiралi за станам надвор’я. Было заўважана:

Снегапад на Таццяну — дажджлiвае лета.

На Таццяну марозна i неба яснае — да ўраджаю.

Калi ў гэты дзень сонечна — рана прыляцяць птушкi.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.