100% рэзультат
Учора, 30 сакавіка, на базе гімназіі №1 г.п.Зэльва праходзіла ХХ раённая навукова-практычная канферэнцыя "Старт у навуку".
Школьнае навуковае таварыстіва "Пошук" прадстаўлялі вучаніцы школы Карпей Марта, Карнацэвіч Паліна і Кашчыц Мілана.
З канферэнцыі дзяўчынкі вярнуліся з перамогай. Марта і Паліна занялі 1 месцы ў секцыях "Біялогія" і "Замежныя мовы", а Мілана ў секцыі "Беларуская мова"-- 2 месца.
Віншуем дзяўчынак і іх кіраўнікоў Лабовіч Ларысу Уладзіміраўну, Кандак Ірыну Фамінічну і Скуба Антаніну Аляксандраўну з перамогай. Так трымаць і далей!
Телефоны: (801564) 74-0-26, 8 (01564) 74-0-27
Email: kniazevosch@grodno-region.by