Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Віртуальныя букеты кветак для самых, самых…

Дата: 9 марта 2016 в 13:00, Обновлено 9 марта 2016 в 13:10
Автор: Наруш О. Н.
681 просмотр

Што абагульняе ў першыя вясеннія дні розных па ўзросту, занятасці, інтарэсах людзей? Упэўнена, на гэтае пытанне адказ хуценька нам дадуць тыя, хто стараўся стварыць прыгожы святочны настрой жанчынам, і тыя, хто прымаў падарункі ад самых родных, блізкіх ды і проста знаёмых людзей.
У Князеўскай гімназіі гэтыя дні кожны пражываў па-рознаму, аднак усе аднолькава хваляваліся тым, як падарыць незабыўныя ўражанні жанчынам і дзяўчатам, якія традыцыйна збяруцца ў актавай зале на святочнае мерапрыемства, прысвечанае 8 Сакавіка.

Святочная лінейка, якая сабрала і дарослых і дзяцей, была адрознай ад традыцыйнай, так як з экрана тэлевізара вучні віншавалі ўсіх жанчын, якія працуюць у гімназіі, са святочным днём. У вачах настаўнікаў і работнікаў свяціліся імгненні хвалявання, так як вучні для кожнага знайшлі не толькі цёплыя словы, але і падарылі прыгожыя віртуальныя букеты кветак пад гукі чароўнай музыкі, апладысментамі выказалі сваю падзяку за самаадданую працу, паўсядзённы клопат пра кожнага вучня.
Закончыліся ўрокі, і на дарозе, якая вяла да гімназіі, стала з’яўляцца ўсё больш і больш прыгожых, маладых, самых родных і любімых дзецьмі матуль. Гэта ўжо пасля, пад час правядзення святочнага мерапрыемства, можна было бачыць, што сярод прысутных былі і бабулі, і нават тата, які прыйшоў палюбавацца на сваю дачку-першакласніцу разам з матуляй. Кожны, хто прыняў запрашэнне на свята, хацеў бачыць і чуць са сцэны віншаванне менавіта свайго дзіцяці.
І на гэты раз вучні класа разам з класнымі кіраўнікамі, педагогам-арганізатарам Бажэнай Сушчэвіч, настаўніцай музыкі Аленай Шмыгінай адышлі ад традыцыйнай літаратурна-музычнай кампазіцыі свята, а пастараліся на ўсе лады прадэманстраваць сцэнічнае, вакальнае, крэатыўнае майстэрства гімназістаў. І хачу сказаць, што ім гэта ўсё ўдалося, так як воплескі, словы “Брава!”, “Малайцы!” гучалі пасля кожнага эпізода.
Адкрылі свята хлопчыкі з 9 класа Назар Палубок і Марцін Лудзіч, якія падзякавалі матулям за тое, што яны ёсць у жыцці кожнага дзіцяці. Ініцыятыву аднакласнікаў падхапілі астатнія, якія падрыхтавалі для матуль відэазварот-віншаванне. Прыемна было чуць, што ўсе дзеці шчыра ўдзячны самым родным людзям за клопат пра іх, за магчымасць жыць і вучыцца, не ведаючы ніякай бяды. Хлопчыкі з 4 класа прызнаваліся ў любові да жанчыны-маці і ад імя ўсіх дзяцей абяцалі не засмучаць матуль сваімі ўчынкамі, клапаціцца пра іх здароўе, дарыць хвіліны радасці.
Бяспрэчна, самымі галантнымі і багатымі на цёплыя словы былі вядучыя вучні 8 класа Валодзя Ягораў і Вадзім Чура, якія прадастаўлялі магчымасць дзецям падарыць матулям падарунак: песню ў выкананні дзяўчынак і хлопчыкаў 1 і 3 класаў, 2, 3 і 4 класаў, Караліны Рачок, Марыі-Малгажаты Лудзіч, Ангеліны Чура, Алесі Казанцавай, вакальнай групы дзяўчынак 10а і 9 класаў, інсцэніроўкі “Сын ідзе ў армію” вучням 5 класа, па апавяданню Змітрака Бядулі “На Каляды да сына” вучням 7 класа, вызначыць самую-самую спрытную і ўмелую матулю, якая прысутнічала ў зале, дзяўчынку—самую-самую лепшую памочніцу матулі, вершы вучням 3 класа, спартыўны танец ад дзяўчынак, якія наведваюць гурток “Аэробіка”, букет кветак-вершаў ад другакласнікаў і нш.
Святочная гадзіна, якую правялі госці ў зале, праляцела непрыкметна. Думаецца, што і дзеці, і бацькі засталіся задаволеныя ад сумеснага праводжання часу. Развітваючыся, матулі дзякавалі і дзецям, і настаўнікам за прыемны і незабыўны падарунак, які яны ім падарылі напярэдадні свята, а таксама абяцалі скарыстацца магчымасцю і яшчэ раз перажыць усе хвалюючыя імгненні, завітаўшы на сайт гімназіі gimnazia-knazevo.shools.by

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.