Памятка для бацькоў і дзяцей
Шаноўныя бацькі і вучні школы!
Накіроўваючыся ў школьны лагер, просьба выконваць наступныя патрабаванні:
1. Памерайце дома тэмпературу. Калі яна перавышае 36.7, то лепш застаньцеся дома, паназірайце за самаадчуваннем дзіцяці. Пры неабходнасці звярніцеся да доктара.
2. Калі ў дзіцяці назіраецца чыханне, кашаль, ён скардзіцца на агульны стан здароўя. лепш пакіньце дзіця дома і паназірайце за ім.
3. Выпраўляючы дзіця ў лагер, дайце яму з сабой бутэлечку вады ў дробнай фасоўцы для ўласнага карыстання. Нагадайце, што з бутэлечкі піць павінен толькі ён адзін і ніхто іншы.
4. Не забывайцеся пра наяўнасць зменных масак і пальчатак у дзяцей, пакетаў для складзіравання выкарыстаных і нявыкарыстаных сродкаў індывідуальнай аховы.
5. Памятаем пра абавязковую наяўнасць галаўнога ўбору ў дзіцяці, так як работа ў гаспадарцы прадугледжвае знаходжанне непаўналетняга на адкрытым паветры. У выніку сонцапёку дзіця можа атрымаць сонечны ўдар.
6. Калі ў вашага дзіцяці ёсць нейкія хранічныя захворванні ці яно востра рэагуе на прыродны алерген, не забудзьцеся паведаміць выхавацелям лагера.
7. Паклапаціцеся аб тым, каб кола сяброў, з якімі дзіця будзе бавіць вольны час дома, было пастаянным, нязменным.
8. Памятайце, што здароўе дзяцей залежыць у тым ліку і ад таго, наколькі ў вашай сям'і строга вытрымліваюць правілы паводзін у перыяд неблаганадзейнай эпідэміялагічнай сітуацыі, якая склалася ў апошні час.
Будзьце здаровы!
Телефоны: (801564) 74-0-26, 8 (01564) 74-0-27
Email: kniazevosch@grodno-region.by