15 лютага — Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
Адзенне колеру “хакі”, кароткія стрыжкі і грубаватыя боты, горы, верталёты і… цынкавыя труны. Слёзы, гора… Траур па сынах і мужах. Асірацеўшыя дзеці, зламаныя лёсы дзяўчат і жанчын. Усё гэта пераплялося ў адзін тугі вузел, назва якому — вайна — трагедыя народа, пакалення, апаленага ліхалеццем, якога магло і не быць. І няхай прайшло звыш 30 гадоў, і тая вайна адыходзіць у гісторыю, аднак звініць звон памяці ў гонар тых, хто змагаўся і аддаў жыццё, не запляміўшы гонар і сумленне салдата!
Заўтра Беларусь адзначыць Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Роўна 31 год аддзяляе нас ад той памятнай даты, калі апошні савецкі салдат пакінуў зямлю Афганістана, дзе 9 гадоў 51 дзень выконвалі інтэрнацыянальны абавязак савецкія юнакі.
День вывода войск из Афгана -
Не красная дата в скрижалях
Не праздник, а рваная рана,
Для тех, кто её застали.
Якія б не былі палітычныя ацэнкі афганскай вайны, наш абавязак захоўваць памяць пра загінуўшых, праяўляць клопат пра інтэрнацыяналістаў, якія жывуць зараз.
Сярод воінаў-інтэрнацыяналістаў былі і нашы землякі.Яны і па сёняшні дзень жывуць з намі побач, мы сустракаем іх на вуліцы. Гэта яны жывыя сведкі гісторыі, героі нашага часу, якім прыйшлося ў свае 18 гадоў пайсці у чужую невядомую краіну, дзе замест прывычнай цішыні грымелі снарады, замест квітнеючых садоў распалены пясок, але салдат ёсць салдат, загад ёсць загад, яны яго выканалі.
З гонарам выканаў загад і наш зямляк – Уладзімір Анатольевіч Пракаповіч. Нарадзіўся Уладзімір у вёсцы Самаравічы ў 1968 годзе. Закончыў Князеўскую сярэднюю школу ў 1987 годзе. У 1988 годзе быў прызваны ва ўзброеныя сілы СССР.
Уладзімір Пракаповіч атрымаў назначэнне ў танкавы батальён мотастралковай дывізіі, якая дыслацыравалася ў Кабуле.
Калі воін-інтэрнацыяналіст убачыў свой танк, адразу зразумеў: баявая машына не раз бывала пад агнём праціўніка. Аб гэтым сведчылі прабоіны на борце корпуса.
Блок-пост, на які накіравалі Уладзіміра, знаходзіўся кіламетрах у ста ад сталіцы Афганістана.
– Бывалі моманты, калі спалі ўсяго па дзве-тры гадзіны ў суткі, – успамінае воін. – Як і іншыя заставы, нашу часта абстрэльвалі і мінамёты, і артылерыя. Блок-пасты былі стацыянарнымі аб’ектамі, таму душманы рэгулярна за намі назіралі і, выбраўшы зручны час, пачыналі абстрэл.
Аднойчы разам з камандзірам Уладзімір паехаў на суседні пост, каб дапамагчы адрамантаваць танк. Вяртаючыся, трапілі на засаду. Першая ж кулямётная чарга прашыла кабіну аўтамабіля. Ротны быў паранены, а Пракаповічу пашчасціла – кулі яго не зачапілі.
Паступова ён набіраўся вопыту ў суровых ваенных буднях. Як лепшага механіка-вадзіцеля Уладзіміра ўключылі ў зборны экіпаж танка, які прадстаўляў 40-ю армію на спаборніцтвах па баявым майстэрстве. Гэтая непрацяглая камандзіроўка была аддушынай у баявой службе.
У адной з аперацый Уладзіміру прыйшлося эвакуіраваць падбіты танк разам з экіпажам пад варожым агнём.
– Калі пад’ехалі да «параненага» танка, я выскачыў з люка і пачаў замацоўваць буксіровачны трос. Вораг агню не спыняў. І, хоць для справы спатрэбілася некалькі хвілін, мне здавалася, прайшла вечнасць, – успамінае Уладзімір Анатольевіч. – Потым я сеў за рычагі сваёй баявой машыны, націснуў на газ… У сцэпцы з намі паціху крануўся з месца і падбіты танк.
Пасля аперацыі Уладзіміра Пракаповіча прадставілі да Ордэна Чырвонай Зоркі.
Сёння Уладзімір Анатольевіч працуе ў раенным вузле сувязі.
<iframe height="480" src="https://drive.google.com/file/d/11ejXYKgJaAtKIxTHYePDi5Dh-WI9IeVy/preview" width="640"></iframe>
Два гады ён ваяваў у Афганістане і стаў прамым сведкам страшных падзей яшчэ адзін наш зямляк – Юрый Вацлававіч Кудрык. Ён нарадзіўся ў вёсцы Дзеркачы, закончыў Крамяніцкую сярэднюю школу, а ў 1979 годзе ўдзельнічаў у ваенных дзеяннях на тэрыторыі Афганістана. Вось што ён успамінае аб трывожных днях і начах, праведзеных на чужой зямлі:
- Усе цяжкасці байцы пераносілі мужна, глытаючы пыл дарог пад крыжаваным агнём зброі, прыкрывалі адыход сваіх баявых таварышаў. Савецкім салдатам, амаль яшчэ хлапчукам, прыйшлося асвойваць «навуку ваяваць» на месцы, у ходзе вайны, дзе за любым каменем, кустом або домам можа апынуцца ўзброены вораг.
Пасля службы Юрый Вацлававіч стаў настаўнікам. Зараз ён працуе ў Воўпаўскай сярэдняй школе.
<iframe height="480" src="https://drive.google.com/file/d/1jMF-VCP3GcHxOF0f82P4HwJxWn4olXpQ/preview" width="640"></iframe>
Прими благодарность, войны ветеран.
Войны охватившей Афганистан,
Войны, что непрошенной в гости пришла.
Войны, что по жизни, по сердцу прошла!
С днем вывода войск мы тебя поздравляем,
Здоровья и счастья все дружно желаем.
Пусть будут в судьбе твоей мир, и покой
И чистое небо лишь над головой!
День вывода войск из Афгана-
Не праздника красная дата,
В день вывода войск из Афгана,
Простите за всё нас, ребята...