Віншуем з перамогай!
Пераможцамі абласнога этапа конкурсу "Сучасныя тэхналогіі ў спецыяльнай адукацыі" сталі настаўнікі-дэфектолагі нашай школы Людміла Рышардаўна КАШЧЫЦ і Ганна Тадэвушаўна САБУЦЬ.
Іх плённая праца па стварэнні электроннага прадукта для вучняў, з якімі яны займаюцца па праграме дапаможнай школы, носіць практычны характар, што,безумоўна, было заўважана членамі абласнога журы.
Сёння настаўнікі прынялі ўдзел у падвядзенні вынікаў VII рэспубліканскага конкурсу і атрымалі сертыфікат яго ўдзельніка.
Віншуем нашых калег з творчымі дасягненнямі!
Телефоны: (801564) 74-0-26, 8 (01564) 74-0-27
Email: kniazevosch@grodno-region.by