Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.

Дата: 11 апреля 2023 в 17:21
Автор: Лудич Л. А.
46 просмотров

З вучнямі класа была праведзена інфармацыйная гадзіна,прысвечаная Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.
11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Ён устаноўлены ў памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні ў Бухенвальдзе.

Менавіта ў гэты дзень у 1945 годзе ў Другой сусветнай вайне вязні Бухенвальда на чале з інтэрнацыянальным палітычным цэнтрам паднялі ўзброенае паўстанне, у выніку якога захапілі лагер і ўтрымлівалі яго да прыходу саюзных войскаў.

У 1958 годзе тут быў адкрыты комплекс збудаванняў, прысвечаны героям і ахвярам Бухенвальда. У красавіку 1945 года былі вызвалены таксама вязні Заксенхаўзена, Дахау і Равенсбрука. Асвенцім, Майданек, Траблінка, Бухенвальд і шмат іншых месцаў на карце Еўропы былі ператвораны ў гады Другой сусветнай вайны ў жорны смерці, зброю масавага фізічнага знішчэння людзей, лабараторыі для правядзення медыцынскіх і іншых эксперыментаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.