Агульнашкольны бацькоўскі сход.
У суботу 21.снежня прайшоў чарговы бацькоўскі сход. На ім былі ўзняты пытанні бяспекі.
Супрацоўнікі Слонімскай ДАІ, Зэльвенскага РАУС расказалі бацькам аб найбольш значных парушэннях грамадскага жыцця, якія дапускаюць не толькі непаўналетнія, але і дарослыя грамадзяне краіны. Прадстаўнікі сілавых структур нагадалі аб адказнасці за здзейсненыя парушэнні.
Намеснік дырэктара Зэльвенскага СПЦ Кашчыц Н.А. яшчэ раз нагадала аб парадку ўзаемадзеяння зацікаўленых структур пры выяўленні выпадкаў насілля ў адносінах да непаўналетніх.
Телефоны: (801564) 74-0-26, 8 (01564) 74-0-27
Email: kniazevosch@grodno-region.by